Пра тое, што перасьледу ўсіх раней зьвязаных з унівэрсытэтам ня будзе, некалькі месяцаў таму заяўляў генэральны пракурор Беларусі Дзьмітры Гара. Але на пачатку жніўня праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі ўжо 183 факты перасьледу ў «справе ЭГУ». 156 зь іх у Беларусі.
Некалькім сваякам студэнтаў прысудзілі арышты на 15 содняў у адміністрацыйных справах .
Праваабаронцы заклікаюць паведамляць пра ціск і факты перасьледу, допыты, ператрусы на «гарачую лінію» праваабаронцаў @ViasnaSOS.
Паводле інфармацыі Свабоды, за апошнія 10 гадоў праз адукацыйныя праграмы і навучаньне ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце прайшлі каля 5000 грамадзян Беларусі.
«Справа ЭГУ»
З пачатку чэрвеня па ўсёй Беларусі разгортваецца маштабны перасьлед, зьвязаны з Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам, які ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй» і распачалі крымінальную справу за спрыяньне «экстрэмісцкай дзейнасьці» і яе фінансаваньне. Да людзей прыходзяць з ператрусамі, праводзяць допыты, выклікаюць на размовы ў КДБ.
Паводле інфармацыі Свабоды, фактаў ціску можа быць значна больш, колькасьць фігурантаў крымінальнай справы і ператрусаў расьце. Родныя цяперашніх і былых студэнтаў унівэрсытэту ананімна расказваюць, што супраць іх заводзяць крымінальныя справы за факт аплаты вучобы ў ЭГУ.
Вядома, што справу заводзілі нават за аплату 10-гадовай даўніны. Сілавікі прыходзяць і да бацькоў былых студэнтаў, якія даўно жывуць за мяжой, і абвінавачваюць іх у аплаце навучаньня дзяцей.
Форум