Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна

Першая старонка скарынаўскага «Псалтыра»
Першая старонка скарынаўскага «Псалтыра»

Падзеі 6 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Даты дня

6 жніўня 1517 году Францішак Скарына выдаў у Празе першую друкаваную ўсходнеславянскую кнігу «Псалтыр».

З гэтай даты вядзе адлік беларускае кнігадрукаваньне. Але нягледзячы на прапановы перанесьці на 6 жніўня Дзень друку, у Беларусі яго дагэтуль афіцыйна адзначаюць 5 траўня — у дзень выхаду першага нумара бальшавісцкай газеты «Правда».

Таксама ў гэты дзень

1409 — вялікі магістар Тэўтонскага Ордэну Ульрых фон Юнгінген распачаў вайну з Польскім Каралеўствам і ВКЛ.

1492 — Аляксандраў прывілей, адзін зь юрыдычных дакумэнтаў пра дзяржаўны лад краіны, якія папярэднічалі статутам ВКЛ.

1806 — імпэратар Франц II Габсбург адмовіўся ад кароны, такім чынам паклаўшы канец Сьвятой Рымскай імпэрыі.

1945 — першае ў гісторыі баявое ўжываньне атамнай зброі — бамбаваньне амэрыканцамі гораду Хіросіма ў Японіі.

Атамны «грыб» над Хіросімай пасьля выбуху, 6 жніўня 1945 году
Атамны «грыб» над Хіросімай пасьля выбуху, 6 жніўня 1945 году

2020 — дыджэі Кірыл Галанаў і Ўладзіслаў Сакалоўскі ўключылі песьню „Перемен“ Віктара Цоя на гарадзкім сьвяце каля кінатэатру „Кіеў“ у Менску, за што былі арыштаваныя.

Уладзіслаў Сакалоўскі і Кірыл Галанаў, 6 жніўня 2020 году
Уладзіслаў Сакалоўскі і Кірыл Галанаў, 6 жніўня 2020 году

У гэты дзень нарадзіліся

1626Аляксандар Палубінскі, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ.

1715Мацей Догель, гісторык-археограф і правазнавец ВКЛ.

1840 Альгерд Абуховіч, беларускі паэт і перакладчык.

1840Юльян Крачкоўскi, этнограф, фальклярыст і краязнаўца. Старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі і музэя. У сеціве можна прачытаць яго кнігі „Быт заходня-рускага селяніна“ і „Старая Вільня да канца ХVІІ ст.“

1884 — Яўген Хлябцэвіч, беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнавец, бібліёграф, літаратуразнавец.

1903 — Барыс Платонаў, актор, педагог, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР.

1926 Леанід Дробаў, гісторык мастацтва, мастацтвазнаўца, прафэсар.

1928 —​ Эндзі Ўоргал, выбітны прадстаўнік поп-арту і сучаснай культуры.

Эндзі Ўоргал
Эндзі Ўоргал

1938Iгар Лучанок, кампазытар, народны артыст Беларусі.

Ігар Лучанок з вучнямі музычнай школы, 1983 год
Ігар Лучанок з вучнямі музычнай школы, 1983 год

1957 —​ Мікалай Пінігін, беларускі рэжысэр.

Мікалай Пінігін
Мікалай Пінігін

1965Алесь Пушкін, беларускі мастак, палітвязень. 30 сакавіка 2021 году яго затрымалі ў Жылічах, дзе ён рэстаўраваў палац і праз год асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня за партрэт антысавецкага падпольніка Аўгена Жыхара. 11 ліпеня 2023 году Алесь Пушкін памёр у горадзенскім шпіталі, куды яго прывезьлі непрытомнага пад канвоем з турмы.

Алесь Пушкін, чэрвень 2020 году
Алесь Пушкін, чэрвень 2020 году

У памяці

1660 —​ Дыега Вэляскес, гішпанскі мастак, адзін з найвялікшых прадстаўнікоў гішпанскага Залатога веку.

1877Іван Насовіч, беларускі мовазнавец, лексыкограф, фальклярыст, этнограф.

1994 — памёр беларускі пісьменьнік, сцэнарыст Алесь Асіпенка.


Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG