Апэратар расейскага дрона зладзіў «сафары» на гандляра гароднінай у Хэрсоне

Стоп-кадар моманту атакі расейскага дрона на 52-гадовага гандляра Юрыя
Стоп-кадар моманту атакі расейскага дрона на 52-гадовага гандляра Юрыя

Расейскі дрон некалькі хвілінаў паляваў на 52-гадовага прадаўца Юрыя, атакаваў яго, але той выжыў. Юры сьцьвярджае, што апэратар бачыў, што ў яго яго ў руках і ў машыне толькі гародніна. 

Мужчыну паклалі ў шпіталь з раненьнямі па ўсім целе. На шчасьце, яны не пагражаюць жыцьцю. Моцна пашкоджаная машына, з дапамогай якой ён зарабляе.

Прычым, кажа Юры, пад удар дрона ён трапіў ужо другі раз за вайну.

Прэзыдэнт Украіна Ўладзімір Зяленскі адзначыў, што такія «сафары» на цывільных людзей расейскія вайскоўцы ладзяць штодня і заклікаў сьвет зьвярнуць увагу на гэтыя злачынствы і ўзмацніць ціск на Расею.

Маніторынгавая місія ААН у правах чалавека таксама задакумэнтавала шматлікія выпадкі мэтанакіраваных атак такіх дронаў на цывільных жыхароў Украіны.

Ва Ўкраіне ад пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі завялі больш за 16 тысяч крымінальных справаў у сувязі з атакамі дронаў па цывільных грамадзянах, паведаміў у Тэлеграме генэральны пракурор Украіны Руслан Краўчанка.

У выніку такіх атак загінулі 967 чалавек, у тым ліку 10 дзяцей. Яшчэ амаль 7 тысяч чалавек пацярпелі, сярод іх — 179 дзяцей.

Акрамя таго, 43 разы расейскія апэратары дронаў пасьля першай атакі чакалі, пакуль пацярпелым пачнуць дапамагаць іншыя людзі, і наносілі паўторны ўдар.



​
XS
SM
MD
LG