Як паведамілі Свабодзе адразу некалькі чалавек, якія сёньня спрабавалі гэта праверыць, цяпер дыстанцыйна немагчыма праверыць наяўнасьць такіх абмежаваньняў.
Што адбылося
Гэтую функцыю выдалілі, падобна, неўзабаве пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, накіраваны на «ўдасканаленьне функцыянаваньня банку зьвестак аб грамадзянах, права на выезд якіх часова абмежавана». Аб падпісаньні гэтага дакумэнту стала вядома 20 ліпеня.
22 ліпеня ў Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі абгрунтавалі патрэбу гэтага ўказу зьменамі, якія адбыліся ў заканадаўстве і яго стасаваньні.
«Кожны грамадзянін мае права даведацца аб наяўнасьці або адсутнасьці абмежаваньняў на выезд шляхам асабістага звароту ў падразьдзел грамадзянства і міграцыі тэрытарыяльных органаў унутраных справаў. Тэрмін атрыманьня інфармацыі — адзін працоўны дзень», — адзначалася ў адпаведным паведамленьні МУС Беларусі.
Указам таксама зацьверджаны «парадак інфармацыйнага ўзаемадзеяньня паміж МУС, якое ёсьць уласьнікам банку зьвестак, а таксама дзяржаўнымі органамі, упаўнаважанымі ўхваляць і выконваць рашэньні аб часовым абмежаваньні правоў грамадзян на выезд».
Апроч таго, дакумэнт вызначыў тэхнічныя патрабаваньні да запэўненьня інфармацыйнай бясьпекі зьвестак, што захоўваюцца ў банку. Сярод іх — зьвесткі аб грамадзянах Беларусі, якім часова абмежавалі права на выезд, аб спыненьні такога рашэньня і яго скасаваньні, а таксама інфармацыя аб выезьдзе зь Беларусі непаўналетняга ў выпадку адпаведнага судовага рашэньня.
У якіх выпадках у Беларусі абмяжоўваюць выезд за мяжу
У Беларусі ўводзяць часовыя забароны на выезд за мяжу для грамадзян, якія маюць даўгі, для фігурантаў крымінальнага расьсьледаваньня, для тых, хто мае доступ да дзяржаўных сакрэтаў, а таксама служыць у войску.
Форум