Дармаедаў прымушаюць да ўборачнай. Патоп у Горадні. Галоўны пацыфіст Беларусі
У «ПіКу Свабоды» Дзьмітры Гурневіч і экспэрты расказваюць пра падзеі 3 жніўня і тлумачаць, што яны значаць. Як дармаедаў у Беларусі прымушаюць працаваць на ўборачнай. Чаму Латвія закрыла адзіны пераход на мяжы зь Беларусьсю. Горадня аднаўляецца пасьля патопу на выходныя. Што там сталася. Рэпрэсіі ў Беларусі не спыніліся – яны проста сталі менш прыкметнымі. Памерла Мая Кляшторная, дачка рэпрэсаванага паэта Тодара Кляшторнага. 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч, гуманіст, пацыфіст, вялікі беларус XX стагодзьдзя.
Форум