Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч

Алесь Адамовіч
Алесь Адамовіч

Падзеі 3 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

3 жніўня 1926 (афіцыйна 3 верасьня 1927)* году нарадзіўся Алесь Адамовіч, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х.

  • Падчас вайны Адамовіч удзельнічаў у партызанскім руху.
  • Працаваў на катэдры беларускай літаратуры БДУ, у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце.
  • У 1982-м у быў у складзе дэлегацыі БССР на сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН.
  • У 1987 стаў дырэктарам навукова-дасьледчага Інстытута кінамастацтва ў Маскве. З 1989-га сябра Беларускага ПЭН-цэнтру і народны дэпутат СССР. Выступаў за перабудову, дэмакратызацыю і галоснасьць.
  • Адамовіч стаў адным зь першых, хто падняў у літаратуры тэму чарнобыльскай катастрофы, яе сапраўдных маштабаў. Фільм на сцэнарый Алеся Адамовіча «Ідзі і глядзі» лічыцца адным з найлепшых фільмаў пра вайну.


*Афіцыйная дата нараджэньня, замацаваная ў энцыкляпэдыях, — вынік таго, што ў вайну маці больш як на год „падмаладзіла“ сына, ратуючы яго ад вывазу ў Нямеччыну.

Таксама ў гэты дзень

1492 — пачалася першая экспэдыцыя італьянскага мараплаўца Хрыстафора Калюмба. Ён хацеў адкрыць найкарацейшы марскі шлях з Эўропы ў Індыю. Але ў выніку экспэдыцыя адкрыла Амэрыку.

Хрыстафор Калюмб
Хрыстафор Калюмб

1933 — адбылося Кобрынскае сялянскае паўстаньне. Падбухтораныя кампартыяй Заходняй Беларусі, 100 сялянаў Кобрынскага павету, узброіўшыся, разграмілі некалькі сядзібаў асаднікаў і цэлую ноч трымалі ў аблозе паліцэйскі пастарунак у вёсцы Навасёлкі. Назаўтра ўлады разагналі паўстанцаў. Больш за 30 чалавек атрымалі розныя тэрміны зьняволеньня.

1940 — СССР анэксаваў ужо акупаваную Літву.

2021Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Лёндане з прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі Борысам Джонсанам.

У гэты дзень нарадзіліся

1899Баляслаў Грабінскі, доктар мэдыцыны, грамадзкі і эміграцыйны дзяяч, мэмуарыст.

1953Валеры Шаблюк, гісторык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

1959 Станіслаў Рудовіч, гісторык.

1975Юры Бліноў, музыка, мэцэнат, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.

Юры Бліноў
Юры Бліноў

1986 Дар’я Домрачава, беларуская біятляністка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, двухразовая чэмпіёнка сьвету, Герой Беларусі. У 2020 адмовілася далучыцца да беларускіх спартоўцаў, якія выступілі супраць гвалту над мірнымі пратэстоўцамі.

У памяці

1615 Крыштаф Мікалай Дарагастайскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, доктар мэдыцыны, пісьменьнік. Аўтар «Гіпікі», падручніка конегадоўлі і коннай язды.

1847 Марцін Цяплінскі, паэт і фальклярыст, удзельнік паўстаньня 1831 году.

1971 Янка Маўр, адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў, аўтар першай беларускай навукова-фантастычнай аповесьці.

Янка Маўр
Янка Маўр

1994 Інакенцій Смактуноўскі (Смактуновіч), савецкі актор беларускага паходжаньня, народны артыст СССР.

2008 Аляксандар Салжаніцын, пісьменьнік і дысыдэнт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

Аляксандар Салжаніцын, 1975 год, Парыж
Аляксандар Салжаніцын, 1975 год, Парыж

2018Аляксандар Кулінковіч, рок-музыка, заснавальнік і саліст гурту Neuro Dubel.

Аляксандар Кулінковіч
Аляксандар Кулінковіч


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG