Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы, якія пацярпелі ў аварыі ў Батумі, застаюцца ў шпіталях

Скрыншот з сайту ajaratv.ge
Скрыншот з сайту ajaratv.ge

Некалькі грамадзян Беларусі, у тым ліку дзеці, застаюцца ў шпіталях Батумі пасьля сьмяротнай аварыі, якая адбылася 25 ліпеня. Паводле МЗС Беларусі, усе пацярпелыя атрымліваюць мэдычную дапамогу.

Беларускі консул працуе ў Батумі, падтрымлівае сувязь з пацярпелымі і іх сем’ямі, а таксама дапамагае з афармленьнем дакумэнтаў і арганізацыяй дастаўкі на радзіму целаў загінулых, паведамляе БЕЛТА.

Аварыя адбылася ў суботу, 25 ліпеня. Сутыкнуліся турыстычны мікрааўтобус, у якім ехала група беларусаў, і легкавы аўтамабіль. Ад удару мікрааўтобус перакуліўся, а легкавік урэзаўся ў будынак Батумскага ўнівэрсытэту мастацтваў.

Загінулі двое беларусаў — 43-гадовая жанчына і мужчына 63 гадоў, калі хуткая дапамога прыбыла на месца, яны ўжо ня жылі. Яшчэ 12 чалавек атрымалі рознай цяжкасьці траўмы. Паводле відавочцаў, удар быў настолькі моцны, што некаторыя пасажыры выпалі з салёну.

МУС Грузіі вядзе сьледзтва, каб выявіць прычыны аварыі і вінаватых у ёй.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG