Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікрааўтобус зь беларускімі турыстамі разьбіўся ў Батумі, ёсьць ахвяры і параненыя

абноўлена
Батумі, архіўнае фота
Батумі, архіўнае фота

Два чалавекі загінулі і некалькі чалавек атрымалі раненьні ў выніку ДТЗ у Батумі раніцай 25 ліпеня.

Як піша мясцовае выданьне Adjara times, у аварыю патрапіў мікрааўтобус зь беларускімі турыстамі.

У мікрааўтобусе знаходзілася турыстычная група — грамадзяне Беларусі, два замежніка загінулі піша ТГ-канал @Tbilisi_life.

Выданьне паведамляе, што ў Батумі сутыкнуліся мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль. Мікрааўтобус перакуліўся, некаторыя пасажыры вылецелі зь яго. Паводле папярэдніх зьвестак, загінулі два чалавекі, яшчэ сем атрымалі траўмы, іх даставілі ў розныя клінікі Батумі.

У МЗС Беларусі распавялі дэталі ДТЗ зь беларусамі ў Батумі

Сутыкненьне легкавога аўтамабіля з мікрааўтобусам, які перавозіў беларускіх турыстаў з аэрапорту ў гатэль, адбылося 25 ліпеня, паведамілі агенцтву БелТА ў МЗС Беларусі.

«У выніку ДТЗ загінулі два турысты: жанчына 1983 года нараджэньня і мужчына 1963 года нараджэньня. Яшчэ 12 чалавек з траўмамі сярэдняй і лёгкай ступеняў цяжкасьці даставілі ў шпіталі», — распавялі ў МЗС.

Пяць пацярпелых застаюцца ў стацыянарах, сем — выпісалі. Амбасада Беларусі ў Грузіі падтрымлівае сувязь са сваякамі загінуўшых.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG