Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дарожнай аварыі ў Асіповіцкім раёне загінулі двое вайскоўцаў

Аўтамабіль Сьледчага камітэту. Архіўнае фота
Аўтамабіль Сьледчага камітэту. Архіўнае фота

Міністэрства абароны Беларусі і Сьледчы камітэт паведамілі, што на аўтадарозе Асіповічы — Баранавічы ў выніку дарожна-транспартнага здарэньня перакуліўся аўтобус МАЗ з вайскоўцамі.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца падчас руху па галоўнай дарозе пры павароце страціў кіраваньне транспартным сродкам. Па інэрцыі адбылося перакульваньне аўтамабіля ў кювэт. Загінулі 2 чалавекі. Яшчэ 14 пацярпелых шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасьці», — паведаміў Сьледчы камітэт, які завёў крымінальную справу.

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што пачало «праверку ў сувязі з дарожна-транспартным здарэньнем, у выніку якога адбылося перакульваньне аўтамабіля, дзе двое вайскоўцаў атрымалі траўмы, несумяшчальныя з жыцьцём.

Загінулі малодшы сяржант кантрактнай службы Шабуневіч А.У. і шараговец тэрміновай службы Кіба К.А. Пацярпелым у ДТЗ цяпер надаюць мэдычную дапамогу».

Створана сумесная камісія сілавых ведамстваў, каб высьветліць усе абставіны здарэньня.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG