Удары адбыліся празь некалькі гадзін пасьля пацьверджаньня, што два амэрыканскія салдаты загінулі, а адзін зьнік бязь вестак у Ярданіі падчас іранскіх нападаў.
У заяве Цэнтральнага камандаваньня ЗША (CENTCOM) гаворыцца:
«Гэтыя ўдары прызначаны для таго, каб яшчэ больш пагоршыць здольнасьць Ірана пагражаць камэрцыйнаму суднаходзтву ў Армускай пратоцы і хутка пакараць сілы Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі, якія мінулай ноччу распачалі напады на амэрыканскіх вайскоўцаў у Ярданіі».
Раніцай 19 ліпеня Кувэйт паведаміў пра новыя іранскія ракетныя атакі і атакі бесьпілётнікаў, а Тэгеран заявіў пра новыя ўдары па амэрыканскіх базах у рэгіёне.
Змаганьне за кантроль над Армускай пратокай, найважнейшым водным шляхам, на які прыпадае пятая частка сусьветнага транзыту нафты і газу, працягвае падрываць пагадненьне, накіраванае на спыненьне баявых дзеяньняў, якое магло б дазволіць Вашынгтону і Тэгерану заключыць мірную дамову.
Форум