Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўводзяць гендэрныя тэсты для спартовак

Uzbekistan - gender transition
Uzbekistan - gender transition

Новыя захады праверкі сапраўднага полу будуць адбывацца ў жніўні.

Беларускія спартоўкі, якія ўдзельнічаюць у міжнародных спаборніцтвах, будуць праходзіць гендэрнае тэставаньне, пачынаючы ад жніўня, паведаміла ў чацьвер агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.

Так пастанавілі не з уласнай ініцыятывы, а з прычыны клопату пра гэта міжнародных арганізацый.

«Пяць міжнародных фэдэрацый — боксу, лёгкай атлетыкі, плаваньня, рэгбі і веласпорту — ужо ўключылі гэтую працэдуру ў якасьці абавязковага патрабаваньня для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах. Для беларускіх атлетак адмысловыя тэсты пачнуць у жніўні, каб яны мелі магчымасьць удзельнічаць у турнірах у верасьні гэтага году», — заявіла дырэктарка Рэспубліканскага навукова-практычнага спартовага цэнтру і старшыня Беларускай мэдыцынскай і антыдопінгавай камісіі Ірына Маляваная.

Пры гэтым пратаколу падобных праверак яшчэ не прынялі.

«Аднак Міжнародны алімпійскі камітэт пакуль ня вызначыў пратаколу гэтага тэставаньня. На пасяджэньні Беларускай мэдыцынскай і антыдопінгавай камісіі ў Менску вызначылі магчымыя мэханізмы рэалізацыі гэтых патрабаваньняў, крыніцы фінансаваньня, мэтодыку правядзеньня гэтых тэстаў, а таксама юрыдычныя пытаньні, якія трэба будзе вырашыць у час правядзеньня гэтага віду тэстаў», — дадала яна.

Чаму гэта важна?

Гендарная тэматыка даўно выклікае скандалы на спартовых спаборніцтвах. Найбольш гучнай справай быў скандал вакол Кастэр Сэмэні — бягухі з Паўднёваафрыканскай рэспублікі, якая перамагла ў бегу на 800 м на Алімпійскіх гульнях 2012 і 2016 году ў Лёндане і Рыю-дэ-Жанэйру адпаведна.

На Алімпійскіх гульнях 2024 году ў Парыжы дзьвюх спартовак — альжырку Іманэ Хеліф і прадстаўніцу Тайваню Лінь Юйцін абвінавацілі ў зьмене полу і канкурэнтных перавагах з гэтай прычыны перад суперніцамі. Альжырка стала алімпійскай чэмпіёнкай у боксе і мусіла апраўдвацца перад публікай, падаючы доказы пра тое, што яна не зьмяняла полу, а адпачатна была жанчынай.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG