Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 366 гадоў таму Менск быў вызвалены ад маскоўскай акупацыі, 82 гады таму — ад нацысцкай

«Менск 3 ліпеня 1944 году», карціна Валянціна Волкава
«Менск 3 ліпеня 1944 году», карціна Валянціна Волкава

Падзеі 3 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Даты дня

1410 — войскі ВКЛ і Польшчы сустрэліся на Вісьле і разам рушылі на Грунвальд, дзе 15 ліпеня адбылася эпахальная бітва.

1655 — маскоўскія войскі ўзялі Менск падчас вайны 1654–1667 гг. За наступныя пяць гадоў акупацыі горад моцна пацярпеў ад рабаваньняў і амаль спусьцеў.

1660 — войскі Рэчы Паспалітай вызвалілі ад маскоўскага войска Менск і тэрыторыю да ракі Бярэзіны.

1875 — заснавана Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя, якую скончыў Якуб Колас.

1890 — штат Айдаха ўвайшоў у склад ЗША, стаўшы 43-м штатам.

1944 — Менск быў вызвалены ад нацысцкай акупацыі савецкай Чырвонай Арміяй.

1961 — запалены вечны агонь каля манумэнту Перамогi ў Менску.

Плошча Перамогі, архіўнае фота
Плошча Перамогі, архіўнае фота

1962 — Францыя прызнала незалежнасьць Альжыру. На рэфэрэндуме, які прайшоў днём раней, за незалежнасьць прагаласавалі 99,7% выбарнікаў пры яўцы 92%. Аднак сам Альжыр абвясьціў сваю незалежнасьць 5 ліпеня — адмыслова ў 132-ю гадавіну францускага панаваньня.

1973 — у Хэльсынкі пачала працу Нарада па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе. Праз два гады ў сталіцы Фінляндыі быў падпісаны Заключны акт нарады.

1994 — фатограф Сяргей Грыц робіць гістарычны здымак пацалунку Кебіча і Чарнамырдзіна.

1996 — Барыс Ельцын абраны прэзыдэнтам Расеі на другі тэрмін.

Барыс Ельцын на выбарчым участку
Барыс Ельцын на выбарчым участку

2019 — у Менску адбыліся 4 выбухі снарадаў для сьвяточнага фаервэрку. Ад раненьня аскепкамі загінула жанчына. Пацярпелі яшчэ 10 чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся

1883 — Франц Кафка, нямецкамоўны пісьменьнік.

Франц Кафка
Франц Кафка

1896 — Яраслаў Кастыцэвіч, беларускі пэдагог, грамадзкі і царкоўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў беларускамоўнай асьветы на Беласточчыне пасьля ІІ Сусьветнай вайны.

1901 — Андрэй Крыт, рэлігійны і грамадскі дзеяч беларускага замежжа, архіяпіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

1910 — Аляксей Грыцук, беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратуразнаўца, настаўнік, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады.

1918 — Рыгор Бярозкін, беларускі літаратурны крытык, вязень ГУЛАГу.

Рыгор Бярозкін
Рыгор Бярозкін

1937 — Том Стопард, брытанскі драматург.

Том Стопард
Том Стопард

1949 — Віктар Купрэйчык, беларускі гросмайстар па шахматах, грамадзкі дзеяч.

У памяці

1871 — памёр Станіслаў Шумскі, герой паходу Напалеона на Маскву, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1831 году і акцыі Сымона Канарскага, маршалак віленскі, мэмуарыст.

1904 — Тэадор Герцль, аўстрыйскі габрэйскі журналіст, палітык, заснавальнік палітычнага сіянізму.

1969 — Браян Джонс, рок-музыка, гітарыст The Rolling Stones.

1971 — Джым Морысан, амэрыканскі сьпявак, аўтар песень, паэт, пісьменьнік і рэжысэр.

1977 — Еўдакiя Лось, беларуская паэтка.

Помнік Еўдакіі Лось калі Віцебскай абласной бібліятэкі
Помнік Еўдакіі Лось калі Віцебскай абласной бібліятэкі

1987 — Кастусь Губарэвіч, беларускі драматург.


Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG