Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першым віцэ-сьпікерам Каардынацыйнай рады абралі Анатоля Міхнаўца. Што пра яго вядома

Анатоль Міхнавец. Архіўнае фота
Анатоль Міхнавец. Архіўнае фота

У Каардынацыйнай радзе паведамілі, што за кандыдатуру Анатоля Міхнаўца (Рух «Воля») прагаласавалі 55 з 75 чальцоў.

Анатоль Міхнавец атрымаў 73,3% галасоў у сваю падтрымку.

Іншыя прэтэндэнты — Яўген Андрэйчык («Наступ»), Павал Мар’еўскі («Эўрапейскі выбар»), Юрась Зянковіч («Беларусы дзеяньня») і Андрэй Колас («Ваш голас») атрымалі ад 2 да 8 галасоў.

Што вядома пра Анатоля Міхнаўца

Анатоль Міхнавец — беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, кіраўнік руху «Воля» і ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць». Вядомы шматгадовай работай дзеля захаваньня гістарычнай памяці беларусаў, абароны правоў чалавека і ўганараваньня памяці змагароў за свабоду Беларусі.

Што такое Каардынацыйная рада?

Выбары ў Каардынацыйную раду чацьвёртага скліканьня адбыліся сёлета 19 траўня. У яе абіраюць 80 чалавек. Рада мае выконваць функцыі альтэрнатыўнага беларускага протапарлямэнту. Створаны ў 2020 годзе орган меў дапамагчы Лукашэнку перадаць уладу апазыцыі. Цяпер у ім не засталося ніводнага чалавека, які жыве ў Беларусі.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG