Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія жанчыны ўпершыню пераплылі Ля-Манш у фармаце эстафэты. ВІДЭА

Каманда зь пяці беларусак Belarussian Swim Sisters пераадолела праліў паміж Ангельшчынай і Францыяй за 13 гадзін 50 хвілін.

Агулам яны праплылі 52 км — без гідракасьцюмаў, толькі ў купальніках, шапачках і акулярах.

Тэмпэратура вады была 17 градусаў.

Заплыў праходзіў паводле строгіх правілаў асацыяцыі плаваньня празь Ля-Манш. Кожная ўдзельніца праводзіла ў вадзе адну гадзіну. Пасьля чаго яе зьмяняла наступная.

Да гэтага заплыву каманда рыхтавалася больш за год. Трэнаваліся ў басэйне, на літоўскіх азёрах, а таксама ў Атлянтычным акіяне ў Гішпаніі.

Удзельніцы Belarussian Swim Sisters жывуць у Літве, Вялікай Брытаніі і ЗША, працуюць у IT, эканоміцы і юрыспрудэнцыі.

Ідэя стварыць каманду зьявілася пасьля знаёмства зь літоўскімі плыўчыхамі, якія зьдзейсьнілі такі ж заплыў у 2025 годзе.

Гэта першы ў гісторыі выпадак, калі праліў Ля-Манш пераплыла цалкам беларуская жаночая эстафэтная каманда.

Ля-Манш часта называюць своеасаблівым Эвэрэстам маратонскага плаваньня.

Гэта адзін з самых складаных маршрутаў для плыўцоў. Бо ў ім нават летам халодная вада, да таго ж — моцныя плыні, непрадказальнае надвор’е, небясьпека апячыся аб мэдузаў і неабходнасьць улічваць інтэнсіўны рух караблёў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG