Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: журналіст Любянчук выйшаў на волю і зьехаў зь Беларусі

Журналіст тэлеканалу «Белсат» Алесь Любянчук. Архіўнае фота
Журналіст тэлеканалу «Белсат» Алесь Любянчук. Архіўнае фота

На 5 чэрвеня ў зьняволеньні ў Беларусі былі як мінімум 852 палітвязьні, прызнаныя такімі праваабарончай супольнасьцю, а паводле Dissidentby.com іх 940. Рэальна зьняволеных з палітычных матываў у краіне можа быць больш.

22 чэрвеня зьявілася інфармацыя пра ўнясеньне Алеся Любенчука ў «Сьпіс асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці», укладзены КДБ.

Сам былы палітвязень, аднак, ужо на волі і па-за межамі Беларусі, як 24 чэрвеня стала вядома БАЖ з уласных крыніц.

БАЖ даведаўся, за што Любенчука судзілі другі раз

Паводле БАЖ, Алеся Любенчука затрымалі ў мінулым верасьні і абвінавацілі ў «распальваньні варожасьці» (арт. 130 КК) за нэгатыўныя камэнтары на адрас уладаў і ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (арт. 361–4 Крымінальнага кодэксу) у «справе Гаюна». Наступныя 7 месяцаў журналіста трымалі пад вартай у горадзенскім СІЗА.

Судовы працэс у справе Любенчука прайшоў у сакавіку. Бок абвінавачаньня прасіў для Алеся 4,5 году зьняволеньня. Судзьдзя Валеры Шпак прысудзіў яму 4 гады пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Аднак потым праз тое, што «злачынства» ў новай справе было зьдзейсьненае прыкладна ў той жа час, што і папярэдняе, за якое журналіст ужо адбыў тэрмін зьняволеньня, яму залічылі тры гады ўжо адбытага пакараньня паводле папярэдняга прысуду. Такім чынам, заставаўся год пакараньня.

Час, праведзены ў СІЗА, быў залічаны як дзень за паўтара. У выніку ў калёніі Любянчук правёў два тыдні, зь якіх частку ў карантыне і частку ў ШЫЗА. У атрад яго так і не перавялі.

  • Алеся Любенчука затрымалі 26 траўня 2022 году ў вёсцы Крывічы пад Іўем (Горадзенская вобласьць), дзе ён займаўся аднаўленьнем гісторыка-культурнай спадчыны свайго краю.
  • Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім). 27 кастрычніка судзьдзя Алена Ананіч зь Менскага гарадзкога суду прысудзіла Любенчуку 3 гады пазбаўленьня волі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.
  • Сёлета 24 студзеня Вярхоўны суд адхіліў скаргу журналіста і пакінуў прысуд у сіле.
  • Зь лістоў Любенчука на волю вядома, што яшчэ ў менскім СІЗА № 1, дзе яго ўтрымлівалі спачатку, у яго значна пагоршыўся стан здароўя.
  • Алесь Любянчук шмат займаўся дабрачыннасьцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.
Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG