Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень народзінаў Кузьмы Чорнага

Кузьма Чорны, архіўнае фота
Кузьма Чорны, архіўнае фота

Падзеі 24 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

1388 — Вітаўт выдаў прывілей габрэям.

1404 — Смаленск вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

1812 — войскі Напалеона Банапарта перайшлі Нёман каля Коўна, пачалася расейска-француская вайна 1812 году.

«Армія Напалеона пераходзіць Нёман», карціна невядомага мастака
«Армія Напалеона пераходзіць Нёман», карціна невядомага мастака

1925 — заснаваная Беларуская сялянска-работніцкая грамада.

1934 — сталіца Ўкраіны перанесеная з Харкава ў Кіеў.

1941 — войскі нацысцкай Нямеччыны занялі Горадню.

1941 — пачалося першае і самае моцнае бамбаваньне Менску нацысцкай авіяцыяй, якое доўжылася некалькі дзён.

1945 — парад Перамогі ў Маскве. Парад прымаў маршал Георгій Жукаў. Камандаваў парадам маршал Канстанцін Ракасоўскі.

Сямён Будзённы, Ёсіф Сталін і Георгі Жукаў вітаюць парад перамогі на трыбуне маўзалея, 24 чэрвеня 1945 году
Сямён Будзённы, Ёсіф Сталін і Георгі Жукаў вітаюць парад перамогі на трыбуне маўзалея, 24 чэрвеня 1945 году

1948 — СССР перакрыў дарогі з Бэрліну на захад і ўвёў блякаду Заходняга Бэрліну (доўжылася да 12 траўня 1949 году).

Амэрыканскія самалёты дастаўляюць харчаваньне ў аэрапорт Тэмпльгоф Заходняга Бэрліну падчас савецкай блякады гораду, 1948
Амэрыканскія самалёты дастаўляюць харчаваньне ў аэрапорт Тэмпльгоф Заходняга Бэрліну падчас савецкай блякады гораду, 1948

1963 — у студыі BBC у Лёндане ўпершыню прадэманстравалі побытавы відэамагнітафон.

1964 — у Цімкавічах адкрыўся мэмарыяльны літаратурны музэй Кузьмы Чорнага.

1989 — у Вільні пачаўся Ўстаноўчы зьезд Беларускага народнага фронту «Адраджэньне».

Устаноўчы зьезд БНФ, на якім прысутнічала каля 400 дэлегатаў, адбыўся 24–25 чэрвеня 1989 году ў Вільні, бо правесьці яго ў Менску не дазволіў Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР.

Зьезд абраў Сойм, ухваліў Статут, праграму і пастановы аб кірунках і спосабах дзейнасьці: «Аб палітычным плюралізьме», «Аб беларускай нацыянальнай сымболіцы», «Аб дзяржаўнасьці беларускай мовы», «Аб пераадоленьні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы» і «Аб праекце Канстытуцыі БССР».

На пасаду старшыні Сойму БНФ абсалютнай бальшынёй галасоў быў абраны Зянон Пазьняк. Яго намесьнікамі сталі Юрась Хадыка і Міхась Ткачоў.

Прэзыдыюм устаноўчага зьезду Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Зьлева направа: Алесь Суша, Зянон Пазьняк, Міхась Ткачоў, Юры Хадыка. Вільня, чэрвень 1989
Прэзыдыюм устаноўчага зьезду Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Зьлева направа: Алесь Суша, Зянон Пазьняк, Міхась Ткачоў, Юры Хадыка. Вільня, чэрвень 1989

У гэты дзень нарадзіліся

1767 Стэфан Грабоўскі, вайсковы дзеяч, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1794 г.

1777Ян Ходзька, пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч.

1838 Ян Матэйка, мастак.

Бітва пры Грунвальдзе, карціна Яна Матэйкі, 1878
Бітва пры Грунвальдзе, карціна Яна Матэйкі, 1878

1880Іван Краскоўскі, дзеяч беларускага і ўкраінскага нацыянальных рухаў. Адзін зь першапраходцаў беларускага футболу, заснавальнік беларускіх камандаў пры навучальных установах Вільні і Дзьвінску.

Іван Краскоўскі
Іван Краскоўскі

1900Кузьма Чорны (Мікалай Раманоўскі), клясык беларускай літаратуры. Літаратуразнаўцы называюць Чорнага стваральнікам беларускага сацыяльна-псыхалягічнага раману.

1949 Уладзімер Тоўсьцік, жывапісец, народны мастак Беларусі.

1968 Барыс Гельфанд, шахматыст, міжнародны гросмайстар.

У памяці

1744 Багуслаў Корвін-Гасеўскі, рэлігійны дзяяч ВКЛ, біскуп беларускі і смаленскі.

1834 Людвік Тадэвуш Замбжыцкі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1830–1831 гг.

1863 — падчас нацыянальна-вызвольнага паўстаньня за прачытаньне маніфэсту ў мястэчку Ішчална расейскія карнікі расстралялі ў Лідзе ксяндза Адама Фалькоўскага.

1976 Аскар Марыкс, мастак, заснавальнік беларускай сцэнаграфіі, народны мастак Беларусі.


Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG