Дата дня
Надоечы крама абвясьціла пра вымушанае закрыцьцё пад ціскам уладаў. Людзі прыйшлі, каб падтрымаць яе і купіць рэшту тавараў. Раптоўна да чаргі падʼехаў аўтазак і міліцыянты пачалі хапаць людзей.
Symbal.by быў папулярным месцам продажу беларускай патрыятычнай атрыбутыкі. Пазьней улады асудзілі ягонага кіраўніка Паўла Белавуса на 13 гадоў зьняволеньня.
Таксама ў гэты дзень
930 ― скліканы найстарэйшы зь дзейных сёньня парлямэнтаў ― ісьляндзкі Альтынг.
1758 — кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Ушачам Магдэбурскае права і герб — сьвяты Ляўрэн каля залатой ракі.
1894 ― утвораны Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК). Гэта адбылося ў Парыжы з ініцыятывы П’ера дэ Кубэртэна.
1917 ― Першы ўнівэрсал Украінскай цэнтральнай рады абвясьціў аўтаномію Ўкраіны, праз паўгоду будзе абвешчана незалежнасьць УНР.
1944 — пачалася апэрацыя «Багратыён», у выніку якой Беларусь была вызваленая ад нацысцкай акупацыі.
1946 — беларускія інтэлектуалы-эмігранты ў нямецкім Рэгенсбургу заснавалі Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства.
1990 ― Малдова прыняла Дэклярацыю аб сувэрэнітэце.
1991 — створана Беларускае згуртаваньне татар-мусульман „Аль-Кітаб“ (з 2001 году — „Зікр уль-Кітаб“).
1994 — адбыўся першы тур выбараў прэзыдэнта Беларусі. У выбарах прынялі ўдзел
- Аляксандар Дубко — старшыня Саюзу аграрнікаў,
- Вячаслаў Кебіч — прэм’ер-міністар Беларусі,
- Аляксандар Лукашэнка — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі,
- Васіль Новікаў — сакратар ЦК ПКБ,
- Зянон Пазьняк — лідэр Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне»,
- Станіслаў Шушкевіч — былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі.
У першым туры перамог Лукашэнка з 44,82% галасоў, другое месца заняў Кебіч з 17,33%, трэцяе было ў Пазьняк з 12,82%, далей ішлі Шушкевіч (10%), Дубко (5,98%), Новікаў (4,29%). Другі тур выбараў адбыўся 10 ліпеня.
2016 — грамадзяне Вялікай Брытаніі на агульнанацыянальным рэфэрэндуме прагаласавалі за выхад каралеўства з Эўрапейскага Зьвязу.
У гэты дзень нарадзіліся
1777 ― Язэп Аляшкевіч, беларускі мастак.
1889 ― Ганна Ахматава, расейская паэтка, пісьменьніца, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, перакладчыца.
1912 — Алан Матысан Тʼюрынг, ангельскі матэматык, распрацоўшчык першых вылічальных машын. Яго працы паслужылі асновай для стварэньня сучасных ЭВМ.
1938 — Юры Хадыка, навуковец, мастацтвазнаўца, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку ХХІ стагодзьдзя, адзін зь першых палітвязьняў у гісторыі незалежнай Беларусі.
1964 — Юрась Ляўкоў, музыка, бас-гітарыст легендарнага гурта „Мроя“-N.R.M.
У памяці
79 — Вэспасіян, рымскі імпэратар.
1933 — Мікалай Шамяціла, япіскап, ахвяра сталінскіх рэпрэсій.
1941 — у менскай турме загінуў Мікола Байкоў, мовазнавец і літаратуразнавец.
1947 ― Уладзімер Пічэта, беларускі і расейскі гісторык, выкладчык, першы рэктар БДУ, акадэмік АН БССР, акадэмік АН СССР.
1956 — Марцін Кухта, выдавец беларускай пэрыёдыкі і кніг.
1967 ― Мікола Дзямідаў, беларускі вайсковы і грамадзка-палітычны дзеяч. Памёр у Чыкага.
https://smarturl.click/MAzp