Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швайцарыі ідуць перамовы ЗША і Ірана з удзелам пасярэднікаў

Картэж Вэнса ў Швайцарыі
Картэж Вэнса ў Швайцарыі

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джэй Ды Вэнс 21 чэрвеня прыбыў у Швайцарыю, дзе пачаліся перамовы з іранскай дэлегацыяй пры ўдзеле пасярэднікаў з Пакістана і Катара.

Перамовы пройдуць у горадзе Бургеншток. Паведамлялася аб прыбыцьці прадстаўнікоў Ірана, а таксама краін-пасярэднікаў. Напярэдадні перамовы апынуліся пад пагрозай пасьля таго, як ваеннае камандаваньне Ірана аб’явіла аб перакрыцьці Армускай пратокі ў адказ, як яно заявіла, на ізраільскія абстрэлы Лівана. Вэнс, аднак, перад адлётам з ЗША заявіў, што пакуль няма ніякіх прыкметаў таго, што Іран сапраўды зноў пачаў перашкаджаць праходжаньню судоў праз пратоку.

Іранскую дэлегацыю ўзначальвае кіраўнік парлямэнта Махамад Галібаф, у ёй таксама кіраўнік МЗС Абас Арагчы. У амэрыканскай дэлегацыі таксама спэцпасланьнікі прэзыдэнта Дональда Трампа Стыў Уіткоф і Джарэд Кушнер. Яны прыбылі ў Швайцарыю раней. Таксама ў Швайцарыю прыбылі прэмʼер Пакістана Шэхбаз Шарыф і фельдмаршал Асім Мунір — ключавыя пасярэднікі.

Па словах Вэнса, перамовы могуць працягнуцца не адзін дзень і засяродзяцца на двух пытаньнях — аб ядзернай праграме Ірана і аб сытуацыі ў Ліване.

Падпісаны на тыдні бакамі мэмарандум прадугледжвае спыненьне баявых дзеяньняў, у тым ліку ў Ліване, дзе Ізраіль супрацьстаіць радыкальнай групоўцы «Хезбала» (прызнана тэрарыстычнай у ЗША і Ізраілі, у той час як у ЭЗ тэрарыстычнай прызнана толькі яе ваеннае крыло, але не палітычная партыя. На працягу гэтага часу Армусккая пратока павінна заставацца адчыненай.

Іран тлумачыць дамовы так, што Ізраіль павінен вывесьці свае войскі з поўдня Лівана. У Ізраілі заяўляюць, што гатовы выконваць спыненьне агню, але не выводзіць войскі, неабходныя, як сьцьвярджаецца, для абароны поўначы Ізраіля ад абстрэлаў. Прадстаўнікі адміністрацыі ЗША, у тым ліку Вэнс, у апошнія дні крытыкавалі Ізраіль за працяг абстрэлаў. У Ізраілі заяўляюць, што наносяць удары ў адказ на ўдары «Хезбалы».

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG