Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 220 гадоў камандзіру паўстанцаў Міхалу Валовічу

Міхал Валовіч. Медзярыт Nitano (Антонія Аляшчынскага) з кнігі ўраджэнца Крывічоў Міхала Ходзькі-Барэйкі «Дзесяць карцін з выправы ў Польшчу 1833 году», Парыж, 1841
Міхал Валовіч. Медзярыт Nitano (Антонія Аляшчынскага) з кнігі ўраджэнца Крывічоў Міхала Ходзькі-Барэйкі «Дзесяць карцін з выправы ў Польшчу 1833 году», Парыж, 1841

Падзеі 18 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Міхал Валовіч нарадзіўся 18 чэрвеня 1806 году ў Парэччы на Слонімшчыне. Нашчадак старажытнага ліцьвінскага роду, які даў Айчыне не адну выбітную асобу, выхаванец Віленскай alma mater, блізкі сябра славутых філяматаў і філярэтаў, у 1831-м ён разам зь лепшымі людзьмі краю ўзяў у рукі зброю. Паўстаньне было задушана Расейскай імпэрыяй. Шмат каму з былых інсургентаў даў прыстанак Парыж. Там Валовіч зь сябрамі ўступіў у шэрагі таемнага Інтэрнацыяналу карбанарыяў, які рыхтаваўся ў 1833-м распачаць усеагульны выступ супроць эўрапейскіх манархаў.

Лёзунгамі будучага паўстаньня на беларускіх землях былі канстытуцыя, надзяленьне сялянаў зямлёй, роўнасьць палітычных правоў.

Валовіча, які належаў да прыхільнікаў абвяшчэньня Літвы-Беларусі дэмакратычнай рэспублікай, зацьвердзілі паўстанцкім начальнікам слонімска-наваградзкай акругі.

Праз два тыдні ён нелегальна дабраўся да роднай Слонімшчыны. Праз колькі дзён у аддзеле налічвалася ўжо 11 шляхціцаў і сялянаў. Не дачакаўшыся сыгналу зь Вільні, Валовіч пачаў самастойныя дзеяньні. У адзін толькі Слонімскі павет улады сьцягнулі супроць дзясятка «бунтаўнікоў» болей за тысячу карнікаў...

Дакумэнты сьведчаць, што пры затрыманьні Міхал Валовіч параніў кінжалам двух чалавек, а затым спрабаваў забіць сябе. На допытах нікога з паплечнікаў не назваў. Сучасныя дасьледнікі здолелі дакладна вызначыць месца, дзе ён апошні раз бачыў неба. Яно знаходзіцца ў Горадні паміж вуліцамі Лідзкай і Белуша, Парахавым завулкам і праспэктам Касманаўтаў.

Дзень у гісторыі

1580 — на Ратушным пляцы ў Вільні за здраду дзяржаве на карысьць Масковіі пакараны сьмерцю Рыгор Осьцік, палітычны дзяяч ВКЛ.

1927 — прынята лічыць днём нараджэньня менскага футбольнага «Дынама». У гэты дзень у Смаленску менчукі перамаглі мясцовых аднаклюбнікаў зь лікам 2:1.

Футбольны клюб «Дынама»
Футбольны клюб «Дынама»

2020 — арыштавалі экс-старшыню «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыку, які спрабаваў стаць кандыдатам у прэзыдэнты, і яго сына Эдуарда, кіраўніка перадвыбарнага штабу бацькі.

2023 — Titan, падводны апарат кампаніі OceanGate Expeditions, разбурыўся пры спробе агледзець парэшткі «Тытаніка». У выніку загінулі ўсе пяць чалавек, якія знаходзіліся ў апараце.

«Тытан», архіўнае фота
«Тытан», архіўнае фота

У гэты дзень нарадзіліся

1878 — Фёдар Махноў, самы высокі чалавек на зямлі, нарадзіўся на Віцебшчыне. Меў рост 2,85 мэтра.

1911 Аляксандар Шыдлоўскі, кампазытар.

1913 Фёдар Куляшоў, літаратуразнавец.

1926 Рыгор Масальскі, кінаапэратар.

1950 Валянцін Акудовіч, філёзаф, літаратурны крытык.

Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч

У памяці

1957 Вітольд Бялыніцкі-Біруля, мастак.

Вітольд Бялыніцкі-Біруля
Вітольд Бялыніцкі-Біруля

2021 Алег Іоў, археоляг, дасьледнік Палесься і Курапатаў.

2022 Яраслаў Клімуць, літаратуразнаўца і краязнаўца, дасьледнік творчасьці Якуба Коласа.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG