У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што Міністэрства інфармацыі ўключыла ў пералік «экстрэмісцкіх» матэрыялаў шэраг гістарычных дакумэнтальных стужак.
Гэта зроблена на падставе адпаведнага рашэньня суду Ленінскага раёну Горадні.
Сярод фільмаў:
- «Кроў i попел Дражна» (фільм тэлеканалу «Белсат» аб трагедыі 14 красавіка 1943 году, калі партызаны зьнішчылі беларускую вёску Дражна ў Старадароскім раёне);
- «Амаль забыты лес»;
- «Курапаты»;
- «Гісторыя Беларусі! С. Булак-Балаховіч!»;
- «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»;
- «Расьціслаў Лапіцкі! Герой нацыянальнага супраціву!»;
- «Войска Польскае на тэрыторыі Беларусі»;
- «Браты па крыві! НКВД=ГЕСТАПО»;
- «Праклятыя ды забытыя» ў дзьвюх частках.
Як і ў выпадку зь фільмам «Дарога на Курапаты», зьнятым на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1990 годзе, усе гэтыя стужкі былі разьмешчаныя на YouTube-канале «Сергей».
Апроч таго, у «экстрэмісцкі» сьпіс трапілі Instagram старонкі rightlivelihood, allekosanja, yauheni.bury, bialevich_m, AliaksVendetti, у Facebook — Right Livelihood, «Aляксандр Каваленка», Anna Matsiyeuskaya, Hanna Liubakova, «Югася Каляда», Nastassia Rouda, «Pozirk — Навіны пра Беларусь», «Эй Варшава•Новости», Telegram-стыкеры BelUkr by, GroßDeutchland Reich; YouTube-канал «ІншыЯ», старонка ў TikTok «Мікола».
Форум