Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Пакістану і прэзыдэнт ЗША абвясьцілі пра мірную дамову з Іранам

абноўлена
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэм’ер-міністар Пакістану Шагбаз Шарыф, ключавы пасярэднік у амэрыканска-іранскіх перамовах, заявіў, што бакі дасягнулі мірнай угоды.

Паводле Шарыфа, абодва бакі пагадзіліся на «неадкладнае і канчатковае спыненьне ваенных апэрацыяў». Ён дадаў, што цырымонія падпісаньня пагадненьня адбудзецца 19 чэрвеня ў Жэнэве.

Пазьней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social:

«Угода з Ісламскай Рэспублікай Іран заключана. Віншую ўсіх! Я тым самым цалкам дазваляю адкрыцьцё Армускай пратокі для бясплатнага праходу і адначасова дазваляю неадкладнае зьняцьце яе блякады вайскова-морскімі сіламі ЗША. Караблі сьвету, запускайце рухавікі. Хай нафта цячэ!»

Іранскае агенцтва Fars паведаміла, што неўзабаве будзе апублікавана афіцыйная заява Найвышэйшай рады нацыянальнай бясьпекі Ірану на тэму пагадненьня з ЗША аб спыненьні агню. Іранскія ўлады таксама заявілі: было пастаноўлена, што морскі рух цераз Персыдзкую затоку будзе рэгуляваць Іран у каардынацыі з Аманам.

Дэталі пагадненьня застаюцца незразумелымі, раней лідэры з абодвух бакоў назвалі розныя яго складнікі. Чакалася, што гэта будзе 60-дзённы мэмарандум аб узаемаразуменьні, які вызначае грунт перамоваў аб дасягненьні поўнага мірнага ўрэгуляваньня, каб спыніць вайну.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG