Пра гэта паведамілі Міністэрства абароны і прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр.
Мэтай апэрацыі, якая доўжылася шэсьць гадзін, стаў танкер Smyrtos пад сьцягам Камэруну. У заяве Міністэрства абароны Брытаніі гаворыцца, што вадаплаў затрыманы і будзе заставацца пад назіраньнем каля паўднёвага ўзьбярэжжа краіны на час расьсьледаваньня.
Чаму гэта важна?
Гэта першы выпадак, калі Брытанія затрымлівае танкер расейскага «ценевага флёту». Як піша выданьне The Insider з спасылкай на зьвесткі морскага маніторынгавага сэрвісу Starboard Maritime Intelligence, пасьля затрыманьня танкера Smyrtos ў Ля-Маншы іншыя караблі «ценевага флёту» Расеі пачалі мяняць маршруты.
Расея выкарыстоўвае «ценевы флёт» танкераў зь непразрыстай структурай уласнасьці, каб абысьці міжнародныя санкцыі, накладзеныя на яе нафтавы экспарт. «Ценевы флёт» складаецца больш чым з 700 вадаплаваў і адказвае за перавозку 75% расейскай нафты ў абыход санкцыяў.
Форум