Ратавальнікі знайшлі чатырох чалавек, у тым ліку траіх дзяцей, вынесьлі іх на вуліцу і перадалі мэдыкам, паведамляе Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях. Ад атрыманых траўм загінулі пэнсіянэрка і двое дзяцей. Трэцяе дзіця ў цяжкім стане даставілі ў бальніцу.
Таксама гэтай ноччу на пажары ў Мёрскім раёне загінулі двое мужчын. Абставіны і прычыны абедзьвюх трагедый высьвятляюцца.
Ратавальнікі нагадваюць аб правілах бясьпекі:
- Не курыце ў жылых памяшканьнях, тым больш у ложку, асабліва выпіўшы алькаголь;
- сачыце за станам электраправодкі і выкарыстоўвайце толькі спраўныя электрычныя прыборы і абагравальнікі;
- будзьце вельмі асьцярожныя пры выкарыстаньні адкрытага агню;
- пастаўце аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія могуць на раньняй стадыі паведаміць пра небясьпеку.
У выпадку пажару неадкладна тэлефануйце ў МНС па нумарах 101 ці 112.
Форум