Як паведаміла Беларуская служба vaticannews.va, спачатку ў базіліцы «Саграда Фамілья» адбылася сьвятая імша, а потым на вонкавай пляцоўцы ў прысутнасьці шматлікіх вернікаў, караля і каралевы Гішпаніі Філіпа VI і каралевы Летыцыі, Пантыфік узначаліў урачыстае адкрыцьцё і дабраслаўленьне цэнтральнай вежы Ісуса Хрыста.
Асьвячэньне вежы адбылося дзень 100-й гадавіны сьмерці архітэктара Антонію Гаўдзі, паводле праекту якога храм будуецца больш за сто гадоў.
Вышыня храму складае 172,5 мэтра. Дзякуючы гэтаму «Саграда Фамілья» стаў самым высокім хрысьціянскім храмам у сьвеце. Узьвядзеньне сакральнага будынка, які цяпер уключаны ў сьпіс усясьветнай спадчыны ЮНЭСКА, распачалося яшчэ ў 1882 годзе.
Базіліка па праве лічыцца галоўным творам жыцьця выбітнага архітэктара Антонію Гаўдзі. Верны каталік пакінуў пасьля сябе ня проста мастацкі шэдэўр, але і сьведчаньне глыбокай веры, а яго беатыфікацыйны працэс у цяперашні час працягваецца ў касьцёле.
Пасьля гэтай цырымоніі Леў XIV разам з каралеўскай парай і вернікамі з спэцыяльнага подыюма назіраў за захапляльным сьветлавым шоў і сьвяточнымі феерверкамі.
Напрыканцы сустрэчы, перад тым як разьвітацца з гішпанскім манархам, папа Рымскі ўрачыста адкрыў памятную дошку ў гонар гэтай гістарычнай падзеі.
Форум