Як паведамляецца, Леў XIV прыбыў на месца набажэнства на плошчы Сібелес у белым папамабілі, па дарозе яго віталі натоўпы людзей. У сваёй гаміліі пантыфік заклікаў прысутных увасабляць сваю веру ў жыцьцё, дапамагаючы блізкім. Бог «атаясамляе сябе з беднымі, прыгнечанымі, адзінокімі і пакінутымі», падкрэсьліў ён.
Тыднёвы візыт папы рымскага ў Гішпанію пачаўся ў суботу, 6 чэрвеня, калі пантыфік сустрэўся з мігрантамі і бяздомнымі, а таксама прыняў удзел у малітоўным чуваньні, якое сабрала каля 600 тысяч маладых людзей. Раней пата выступіў з крытыкай глябальных тэндэнцый правага папулізму, заклікаўшы пакласьці канец «наратывам, якія «расколваюць грамадзтва», і выказаў надзею, што яго візыт у Гішпанію паслужыць прыкладам павагі «да кожнага чалавека».
Чакаецца, што Леў XIV таксама наведае Барсэлёну і Канарскія астравы, дзе ён правядзе набажэнствы і сустрэнецца з мігрантамі, якія прыбылі з Заходняй Афрыкі.
Форум