Больш як на 800 старонках аўтар распавядае пра жыцьцё і творчасьць Мэльхіёра Ваньковіча — аднаго з найважнейшых польскіх пісьменьнікаў ХХ стагодзьдзя, аўтара кнігі «Бітва за Монтэ Касіна». Ваньковіч нарадзіўся ў 1892 годзе ў маёнтку Калюжыцы на тэрыторыі сучаснага Бярэзінскага раёну, недалёка ад Менску. Паходзіў са шляхецкага роду Ваньковічаў, які стагодзьдзямі быў зьвязаны з землямі былога Вялікага Княства Літоўскага. У сваіх успамінах і публіцыстыцы ён неаднаразова апісваў мясцовыя пэйзажы, быт і культуру.
Паводле аўтара біяграфіі, ягонай мэтай было паказаць Ваньковіча не як легенду, а як жывога чалавека са складаным лёсам і супярэчнасьцямі. «Я хацеў паказаць яго шматгранным, а не толькі чалавекам, ахутаным мітамі і спрошчанымі ўяўленьнямі», — казаў Гарбаль у інтэрвію польскім СМІ.
49-гадовы Гарбаль працуе ў варшаўскім Музэі літаратуры і лічыцца адным зь вядучых польскіх біёграфаў.
Ляўрэата 30-й прэміі Nike абвесьцяць 4 кастрычніка падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджаньня. Пераможца атрымае 100 тысяч злотых і статуэтку. Агулам на прэмію намінавана 20 кніжак.
Форум