Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Няма сумневу, што гэта расейскія дроны», — BelPol пра падзеньне бесьпілётніка ў Слуцку

Дрон «Шахед», архіўнае фота
Дрон «Шахед», архіўнае фота

Першыя паведамленьні пра бесьпілётнік зьявіліся ў сасетках пасьля абеду 2 чэрвеня.

Сьведкі пісалі, што неўзабаве пасьля гэтага зьявіліся два верталёты, адзін зь якіх прызямліўся ў полі. У Слуцку ўзброеныя людзі перакрывалі частку гораду.

Паводле выданьня «Флагшток», бесьпілётнік упаў каля 12:20 у прамысловай зоне на ўскраіне Слуцку побач з былой вайсковай часткай. Гэта, імаверна, быў расейска-іранскі дрон «Шахед» («Герань»).

Матвей Купрэйчык зь BelPol сказаў Свабодзе, што гэта без сумневаў расейскія дроны:

«Менавіта, гэта расейскія дроны, якія выкарыстоўваюць беларускае паветра ў вайне супраць Украіны. Зразумела, што беларускія так званыя ўлады будуць усімі магчымымі захадамі хаваць гэтую інфармацыю і запужваць мірных жыхароў Беларусі».

Ён лічыць, што гэты выпадак сьведчыць пра тое, што Беларусь страціла вайсковы сувэрэнітэт «і грамадзянам Беларусі трэба рыхтавацца да вельмі-вельмі сурʼёзных падзей на тэрыторыі Беларусі»

3 чэрвеня ў сацетках зьявіўся допіс, што ўначы дрон кружляў над Барнавічамі. А з Койданава і Менску пісалі пра самалёт, які ляцеў на нізкай вышыні.

Недзе ў гэты час адбывалася масаваная паветраная атака Расеі па тэрыторыі Украіны.

Улады Беларусі гэтых здарэньняў не камэнтавалі.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG