Матч завяршыўся зь лікам 6:0 і 7:5 на карысьць беларускай тэнісісткі. Такім чынам, беларуска працягвае барацьбу за свой першы тытул на турніры ў Парыжы. У 1/8 фіналу яе суперніцай стане японка Наомі Осака, якая раней перамагла амэрыканку Іву Ёвіч.
Для Сабаленкі гэта ўжо дзясяты ўдзел у Roland-Garros. Летась яна дайшла да фіналу турніру, дзе саступіла амэрыканцы Коры Гаўф. Турнір у Парыжы працягнецца да 7 чэрвеня.
Форум