Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зорку «Славянскага базару» Таісію Павалій ва Ўкраіне асудзілі на 12 гадоў

Таісія Павалій, 2021 год
Таісія Павалій, 2021 год

Суд у Віньніцы завочна прыгаварыў сьпявачку Таісію Павалій да 12 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Паводле выраку, сьпявачка, якая пасьля 2014 году зьехала ў Расею,

  • сыстэматычна падтрымлівала дзяржаву-агрэсара,
  • удзельнічала ў прапагандысцкай дзейнасьці,
  • апраўдвала ўзброеную агрэсію супраць Украіны,
  • распаўсюджвала антыўкраінскія наратывы.

У 2024 годзе ў Павалій арыштавалі зямельныя ўчасткі і нерухомасьць у Кіеўскай вобласьці, машыны, зброю, а таксама забралі правы на 9 музычных твораў.

Цяпер у сьпявачкі, якая нарадзілася ва Ўкраіне, расейскае грамадзянства.

Беларусам яна вядомая як заўсёдніца «Славянскага базару» ў Віцебску. У 1993-м яна атрымала першае ў гісторыі фэстывалю гран-пры конкурсу эстраднай песьні.

У 2019 годзе на «Славянскім базары» Аляксандар Лукашэнка уручыў Таісіі Павалій узнагароду «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразаменьня», а на «Алеі зорак» каля амфітэатру зьявілася пліта зь ейным імем.

Аляксандар Лукашэнка ўручае Таісіі Павалій спэцыяльную ўзнагароду прэзыдэнта «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразуменьня». Віцебск, 11 ліпеня 2019 году
Аляксандар Лукашэнка ўручае Таісіі Павалій спэцыяльную ўзнагароду прэзыдэнта «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразуменьня». Віцебск, 11 ліпеня 2019 году

У 2024 годзе Лукашэнка павіншаваў Павалій з 50-гадовым юбілеем. «Удзячныя слухачы зь цеплынёй успамінаюць Вашы выступленні на беларускай зямлі як незабыўнае сьвята», — напісаў ён.

Сёлета Таісія Павалій зноў прыедзе на «Славянскі базар» і дасьць сольны канцэрт у залі на тысячу месцаў. Амаль палову квіткоў ужо раскупілі.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG