Як адзначаецца ў паведамленьні, яны пачнуцца 26 траўня, а адзін зь іх этапаў будзе праводзіцца на тэрыторыі лядовага палацу — вакол яго будуць чутныя «гукі стрэлаў і выбухі».
Жыхарам горада параілі не хвалявацца і папярэдзілі аб закрыцьці аўтамабільнага руху на трох вуліцах горада — па вуліцы Гагарына (ад праспэкта Пушкінскага да бульвара Няскораных — у раёне заезду на паркоўку «Е-Сіці»), па вуліцы Дзям’яна Беднага (ад вуліцы Гагарына да вуліцы Севастопальскай) і па завулку Крайняму.
Чаму гэта важна
З пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны ў 2022 годзе на тэрыторыі Беларусі, улады якой падтрымалі гэтую агрэсію, практычна без перапынку праводзяць вучэньні вайсковых і іншых ваенізаваных падразьдзелаў.
Аляксандар Лукашэнка неаднаразова заяўляў аб пагрозах з боку Ўкраіны і іншых суседзяў Беларусі, у тым ліку тэрарыстычнай. Хоць гэта ніводнага разу ня мела пацьвярджэньня.
Міністэрства ўнутраных спраў пэрыядычна праводзіць вучэньні сваіх падразьдзелаў. Апошнія такія вучэньні прайшлі сёлета ў сакавіку ў Берасьцейскай вобласьці, і ў красавіку — у Віцебскай вобласьці. На першых удасканальвалі «альгарытм прыкрыцьця дзяржаўнай мяжы, стварэньня рэзэрваў, іх сучаснай перадысьлякацыі пры патрэбе», а на другіх — спыняць «масавыя беспарадкі».
Форум