Сьвятлана Ціханоўская называе свой будучы візыт у Кіеў гістарычным і кажа, што хоча абмеркаваць з украінскім кіраўніцтвам праблемы беларусаў, якія жывуць і ваююць там. Яна падкрэсьліла, што перамога Ўкраіны можа адкрыць для Беларусі «акно магчымасьцяў», а таксама выступіла супраць паслабленьня эўрапейскіх санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Падчас міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі GLOBSEC у Празе Ціханоўская таксама патлумачыла Радыё Свабода, што яна расказвае пра Беларусь сваім дзецям і якой бачыць сваю ролю ў палітыцы.
Форум