Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская пра візыт у Кіеў, дзяцей, Калесьнікаву, і сваю ролю ў палітыцы. ВІДЭА

Сьвятлана Ціханоўская на канфэрэнцыі GLOBSEC у Празе
Сьвятлана Ціханоўская на канфэрэнцыі GLOBSEC у Празе

Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская распавяла ў інтэрвію Радыё Свабода пра стаўленьне да розных падыходаў ЗША і Эўразьвязу што да Беларусі, пра блізкі візыт у Кіеў і тое, як яна ўспрымае крытыку на свой адрас.

Размова адбылася 22 траўня падчас міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі GLOBSEC у Празе.

Сьвятлана Ціханоўская называе свой будучы візыт у Кіеў гістарычным і кажа, што хоча абмеркаваць з украінскім кіраўніцтвам праблемы беларусаў, якія жывуць і ваююць там.

Яна падкрэсьліла, што перамога Ўкраіны можа адкрыць для Беларусі «акно магчымасьцяў», а таксама выступіла супраць паслабленьня эўрапейскіх санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

00:00 Ціханоўская едзе ў Кіеў: што гэта дасьць беларусам
03:38 Пра просьбу ЗША да Ўкраіны, Польшчы і Літвы зьняць санкцыі на транзыт беларускага калію
08:02 Выбары ў Каардынацыйную раду і сувязь зь беларусамі
10:28 Ці скончылася «эпоха надзеі» для Беларусі
13:47 Калесьнікава і Бабарыка: спрэчка пра санкцыі
16:10 Што Ціханоўская расказвае дзецям пра Беларусь
17:40 Як вызваленьне Ціханоўскага зьмяніла Сьвятлану
20:05 Чаму Ціханоўская зьехала зь Вільні ў Варшаву
22:21 Ці можа апазыцыя яшчэ ўплываць на Беларусь


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG