Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два бесьпілётнікі зноў трапілі ў паветраную прастору Літвы

Бесьпілётнік, архіўны здымак
Бесьпілётнік, архіўны здымак

Пра тое, што ўлады заўважылі бесьпілётнікі, паведаміў прэзыдэнт краіны Гітанас Наўседа.

Раней улады Ўцянскага раёну абвясьцілі трывогу. Жыхароў адмысловым паведамленьнем заклікалі прайсьці ў сховішчы і сачыць за паведамленьнямі службаў.

«Зьнішчальнікі NATO ўжо падняліся ў паветра і гатовыя іх зьнішчыць. Прашу вас, атрымаўшы афіцыйнае папярэджаньне, прыняць меры засьцярогі і схавацца ў бясьпечным месцы», — напісаў Гітанас Наўседа ў сваім фэйсбуку.

Пасьля скасаваньня трывогі Ўзброеныя сілы Літвы паведамілі, што верталёт ВПС накіроўваўся да месца, дзе аб’ект зьнік з экранаў радараў.

Акрамя таго, Наўседа правёў тэрміновую нараду з прэзыдэнтамі Латвіі і Эстоніі.

Акрамя таго, 21 траўня паветраную трывогу трэці дзень запар абвясьцілі ў Латвіі. Узброеныя сілы краіны напісалі пра магчымую пагрозу пралёту бесьпілётнікаў у Лудзенскім, Краслаўскім і Рэжыцкім краях. 21 траўня ў краіну заляцеў як мінімум адзін бесьпілётнік. На ўсходзе Латвіі, побач зь мяжой Беларусі і Расеі, праз гэта спынілі рух цягнікоў.

МЗС Літвы заявіў, што расейскія вайскоўцы наўмысна перанакіроўваюць украінскія дроны ў краіны Балтыі з дапамогай сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.

Папярэднія трывогі

Раніцай 20 траўня пад Рыгай (Латвія) праз пагрозу бесьпілётнікаў спынілі пасажырскі цягнік літоўскай кампаніі LTG Link, што накіроўваўся зь Вільні праз Рыгу да мяжы з Эстоніяй.

У Вільні празь бесьпілётнік, які, імаверна, заляцеў з тэрыторыі Беларусі, на гадзіну спынялі працу аэрапорту. Паветраную трывогу абвяшчалі ў пяці раёнах Літвы — Віленскім, Ігналінскім, Уцянскім, Сьвянцянскім і Езяроскім. Ува ўсіх раёнах людзям рэкамэндавалі зайсьці ў сховішчы.

Тады літоўскія ўлады сьлядоў бесьпілётнікаў не знайшлі.

Пасьледавала й рэакцыя Брусэлю. Кіраўніца Эўрапейскага зьвязу Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што Расея і Беларусь «нясуць непасрэдную адказнасьць» за сэрыю ўварваньняў бесьпілётнікаў ва ўсходнія краіны ЭЗ пасьля папярэджаньня аб бесьпілётніках у Літве.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG