Галоўнае новаўвядзеньне датычыцца разьлікаў паводле дамовы. Цяпер пагадненьні, падпісаныя з 15 траўня, павінны абавязкова зьмяшчаць тэрмін выплаты ўзнагароджаньня.
Іншымі словамі, у дакумэнце павінен быць пазначаны ня толькі парадак аплаты, але і канкрэтны тэрмін, у які заказчык абавязаны разьлічыцца з выканаўцам, зазначыла прававая інспэктарка працы Карына Сьцяцкая, словы якой прыводзіць Менскае гарадзкое аб'яднаньне прафсаюзаў.
Калі Дэпартамэнт дзяржаўнай інспэкцыі працы або яго тэрытарыяльныя падразьдзелы выявяць факт нявыплаты або няпоўнай выплаты ўзнагароды ва ўстаноўлены тэрмін, яны змогуць выносіць абавязковае для выкананьня патрабаваньне аб устараненьні парушэньняў грамадзянскага заканадаўства ў частцы забесьпячэньня выплаты ўзнагароджаньня.
Сваёй чаргой, парадак вынясеньня такіх патрабаваньняў, а таксама парадак прыняцьця рашэньняў аб спагнаньні заработнай платы і (або) узнагароджаньня вызначаны асобнай пастановай Савету міністраў, якая таксама набыла моц 15 траўня.
Акрамя таго, з 15 траўня пачалі дзейнічаць зьмяненьні ва ўказ «Аб расходных апэрацыях», прынятым яшчэ ў 2020 годзе. Цяпер павялічаны памер пазачарговых плацяжоў, якія спаганяюцца з наймальнікаў у рахунак пагашэньня запазычанасьці ў заработн ай плаце: з 1,5 да 3 бюджэтаў пражытковага мінімуму.
Форум