Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка дазволіў цэмэнтным заводам аддаваць пазыкі паводле «замарожанага» курсу

Беларускі цэмэнтны завод у Касьцюковічах
Беларускі цэмэнтны завод у Касьцюковічах

9 траўня быў апублікаваны адпаведны ўказ.

Тры беларускія цэмэнтныя заводы завінаваціліся дзяржаве больш як 744 млн даляраў, падлічыў «Позірк».

  • Крычаўцэмэнтнашыфер — 50,3% ад гэтай сумы,
  • Беларускі цэмэнтны завод — 27,4%,
  • Краснасельскбудматэрыялы — 22,3%.

Запазычанасьць у заводаў зьявілася па выплатах за кітайскія крэдыты ў валюце, аддаваць якія было трэба па рынкавым курсе.

Цяпер курс будзе замарожаным — 2 рублі 83 капейкі за даляр, і ў выпадку дэвальвацыі рубля валютны доўг стане меншым.

5 траўня на нарадзе з кіраўніцтвам Савету міністраў Лукашэнка крытыкаваў ідэю рэструктурызаваць запазычанасьці.

«Усе пытаньні — грошы, адтэрмінаваць, рэструктурызаваць, даць зь бюджэту, дапамажыце... Гэта няправільны падыход. Таму мяне гэта больш за ўсё насьцярожвае», — сказаў тады Лукашэнка.

Ён нагадаў, што 6 гадоў таму падобная рэструктурызацыя ўжо была, а цяпер зноў вярнуліся да гэтага пытаньня.

Тым ня менш, ужо 7 траўня ён падпісаў указ пра рэструктурызацыю і замарозку курсу.

8 траўня эканамічны аналітык Сяргей Чалы ў «Піку Свабоды» расклаў па палічках, чаму ў Беларусі становяцца праблемнымі праекты, якія задумваліся як супэрпрыбытковыя. У тым ліку ў цэмэнтнай галіне.

«Усё заўсёды пачынаецца з таго, што Лукашэнка, як чалавек, які ня вельмі можа думаць сыстэмна, ён спрабуе знайсьці адную ідэю, якая можа быць даволі нішавай, як нядаўна было з рыбгасамі або перапялінымі яйкамі. Яму кажуць, што зараз рэнтабэльнасьць да 40%, а ён кажа, давайце ўсе гэтым будзе займацца. Але ніколі не пралічваецца рынак. І менавіта так было з цэмэнтнымі заводамі», — сказаў Чалы.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG