Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат заявіў аб росьце грашовых даходаў насельніцтва. Што гэта значыць

Прадпрыемства «Інтэграл». Ілюстрацыйнае фота
Прадпрыемства «Інтэграл». Ілюстрацыйнае фота

У Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі (Белстат) паведамілі, што рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў студзені–сакавіку павялічыліся на 7,6% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2025 году.

Як паведаміла выданьне «Позірк», у агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65,4%, трансфэрты (пэнсіі, сацыяльная дапамога, стыпэндыі й іншае) — 22,9%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасьці, што прыносіць даход, — 7%, даходы ад уласнасьці й іншыя даходы — 4,7%.

У сакавіку намінальныя заробкі павялічыліся ў гадавым вымярэньні на 14,4%, што пры гадавой інфляцыі 5,4% забясьпечыла павелічэньне рэальных заробкаў на 8,5%.

Чаму гэта важна

Павелічэньне рэальных грашовых даходаў насельніцтва ёсьць сродкам стымуляваньня ўнутранага попыту і сьведчыць пра абмежаваную прапанову працоўнай сілы.

Урад выкарыстоўвае гэты мэханізм для забесьпячэньня росту ВУП.

14 траўня Белстат абнародаваў статыстыку, якая сьведчыць аб імклівым росьце запазычанасьці беларускіх прадпрыемстваў — як дэбіторскай, так і крэдыторскай.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG