Кныровіч і Прыходзька. Выбары ў КР: Імітацыя палітыкі ці парлямэнт у выгнаньні?
11 траўня 2026 году ўвечары пачынаюцца выбары ў Каардынацыйную раду – орган, які беларускія дэмсілы называюць альтэрнатыўным парлямэнтам Беларусі. Галасаваньне адбываецца онлайн, але яшчэ да яго старту выбары аказаліся ў цэнтры спрэчак: праз пытаньні бясьпекі, даверу да сыстэмы вэрыфікацыі і праз сумневы, ці патрэбная КР беларусам у 2026 годзе. Ці застаецца яна палітычным прадстаўніцтвам беларусаў, ці паступова ператвараецца ў структуру для саміх палітыкаў? Пра гэта ў «ПіКу Свабоды» дыскутуюць былы сябра КР Аляксандар Кныровіч і кіраўніца выбарчай камісіі КР Алена Прыходзька.
Форум