11 траўня пачынаюцца выбары ў Каардынацыйную раду, якія працягнуцца роўна тыдзень і павінны вызначыць новы склад 80-асабовага органу, які мае выконваць функцыі альтэрнатыўнага беларускага парлямэнту.
Створаны ў 2020 годзе орган павінен быў дапамагчы Лукашэнку перадаць уладу апазыцыі. Цяпер у ім не засталося ніводнага чалавека, які жыве ў Беларусі.
Онлайн-выбары ў апошні момант адклалі да 22-й гадзіны, каб дадаткова праверыць сыстэму галасаваньня.
А што ў гэты дзень было гады і стагодзьдзі раней?
Дзень у гісторыі
1855 — 170 гадоў таму быў заснаваны Яўстахам Тышкевічам Віленскі музэй старажытнасьцяў. Урачыстае адкрыцьцё музэя адбылося годам пазьней, 29 красавіка 1856 году, у дзень нараджэньня расейскага імпэратара Аляксандра ІІ, які ўхваліў гэты праект.
1910 — прэзыдэнт ЗША Уільям Тафт адкрывае помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Вашынгтоне.
1927 — заснаваная Амэрыканская акадэмія кінамастацтваў. Першым прэзыдэнтам Акадэміі стаў актор Дуглас Фэрбанкс, які прапанаваў заснаваць прэмію, вядомую пад назвай «Оскар». Першая ўрачыстасьць прысуджэньня «Оскараў» адбылася ў 1929 годзе.
1944 — акружаны фашыстамі, падарваў сябе гранатай Марат Казей, 15-гадовы партызан. Адбылося гэта пад Уздою, у вёсцы Хароміцкія.
1955 — у Варшаве пачалася нарада васьмі краінаў сацыялістычнага блёку, якая завяршылася падпісаньнем Варшаўскай дамовы.
1993 — у Тураве адкрыты помнік Кірылу Тураўскаму.
2008 — Сьвятаслаў Логін абраны адміністратарам БАПЦ.
2011 — у Менску пачаўся судовы працэс над былымі кандыдатамі ў прэзыдэнты Міколам Статкевічам і Дзьмітрыем Вусам, а таксама ўдзельнікамі Плошчы Андрэем Пазьняком, Аляксандрам Класкоўскім, Аляксандрам Квяткевічам, Арцёмам Грыбковым і Дзьмітрыем Буланавым. Усіх іх абвінавацілі ў масавых беспарадках.
2017 — гурт Naviband выйшаў у фінал Эўравізіі-2017. Гэта быў першы выпадак, калі Беларусь на конкурсе прадстаўлялі зь песьняй па-беларуску.
2021 — вялікі пажар у касьцёле ў Будславе.
Пажар у касьцёле Маці Божай Будслаўскай і яго наступствы. ФОТА
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны

У гэты дзень нарадзіліся
1759 — Геранім Вінцэнт Радзівіл, князь, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
1805 — у Менску нарадзіўся Юзаф Азямблоўскі, мастак-графік, літограф.
1888 — у Магілёве нарадзіўся Ірвінг Бэрлін, кампазытар і паэт, адзін зь «вялікай пяцёркі» амэрыканскіх кампазытараў ХХ ст.
1894 — нарадзіўся Сьцяпан Булат, камуністычны дзяяч.
1899 — Глеб Глебаў, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.
1904 — Сальвадор Далі, гішпанскі мастак-сюррэаліст.
1916 — Камілё Хасэ Сэля, гішпанскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1989 году.
1917 — у Пружанах нарадзіўся Арон Салавейчык, дасьледнік Талмуду.
1947 — Раіса Баравікова, беларуская пісьменьніца і перакладчыца.
1971 — нарадзіўся Генадзь Кесьнер, журналіст.
У памяці
1939 — у лягеры ў Комі памёр Павал Жаўрыд, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 году.
1953 — Гасан Канапацкі, вайсковы і грамадзка-палітычны дзяяч, камандзір беларускіх вайсковых аддзелаў у польскім войску.
1981 — Боб Марлі, ямайскі музыка і кампазытар.
1990 — Венядзікт Ерафееў, расейскі пісьменьнік.
2013 — Мікола Дубоўскі, пісьменьнік.
https://smarturl.click/MAzp