У Берасьцейскай, Гарадзенскай і Менскай абласьцях на 11 траўня аб’яўлены аранжавы ўзровень небясьпекі праз неспрыяльнае надворʼе — чакаюць да −2 градусаў, паведаміла Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях.
Што пагражае і што варта рабіць?
У сувязі з замаразкамі МНС прагназуе пашкоджаньні і гібель сельскагаспадарчых расьлін. Людзям раяць накрыць расьліны плёнкай або спанбондам і не пакідаць на палях бульбу і караняплоды, не схаваўшы іх. Арганізацыям раяць, сярод іншага, рыхтавацца да аварыйных работаў.
Форум