Праз моцны додждж на захадзе Менску былі падтопленыя сем участкаў дарог, пераважна ў Фрунзенскім раёне, паведаміла прэс-служба Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.
Праз гэта спыняўся рух на 11 тралейбусных і 12 аўтобусных маршрутах.
Ратавальнікі расчышчалі вадасьцёкі на рынку ў Ждановічах, адпампоўвалі ваду на Люцынскай вуліцы і прыватных падворках у Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах.
На 9 траўня таксама прагназуюць парывы ветру да 20 м/с і моцныя дажджы, у тым ліку ў сталіцы. Сыноптыкі выдалі аранжавае штармавое папярэджаньне.
Форум