Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі скасавалі яшчэ адзін фэстываль — «Сьвята Сонца»

Дудуткі, дзе праходзіў фэстываль, фота  ©Shutterstock
Дудуткі, дзе праходзіў фэстываль, фота ©Shutterstock

Пра гэта паведамілі арганізатары фэстывалю ў сацыяльных сетках. Фэстываль «Сьвята Сонца» праводзілі ў Дудутках з 2016 году.

На ім выступалі фальклёрныя выканаўцы і калектывы, у тым ліку Іван Кірчук і «Тролль Гнёт Ель».

Чаму гэта важна

Сёлета ў Беларусі адзін за адным скасоўвалі буйныя фэстывалі — Festiwow у Менску, нясьвіскі Wostrau, прарасейскае «Солнцестояние» ў Пружанах, «Браслаўскія зарніцы».

Прычына ў манапалізацыі гэтай сфэры. Галоўнымі гульцамі на рынку арганізацыі фэстываляў і канцэртаў сталі кампанія жонкі сярэдняга сына Лукашэнкі Ганны Лукашэнкі (Сялук — яе псэўданім), а таксама дзяржаўныя арганізацыі.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG