Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАК зьняў абмежаваньні на ўдзел беларусаў у спаборніцтвах

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) больш не рэкамэндуе ніякіх абмежаваньняў на ўдзел беларускіх спартоўцаў, у тым ліку каманд, у спаборніцтвах, якія рэгулююцца міжнароднымі фэдэрацыямі і арганізатарамі міжнародных спартовых мерапрыемстваў.

7 траўня Выканаўчы камітэт МАК адмяніў ранейшыя рэкамэндаваныя ўмовы ад 28 лютага 2022 году і 28 сакавіка 2023 году ў дачыненьні да Беларусі і беларускіх спартоўцаў, у тым ліку ахоўныя меры.

Абмежаваньні былі ўведзеныя пасьля маштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў лютым 2022 году, якому спрыяў рэжым Лукашэнкі.

Чаму такое рашэньне цяпер?

У заяве арганізацыі гаворыцца, што з моманту публікацыі рэкамэндацый МАК для міжнародных фэдэрацый і арганізатараў міжнародных спартовых мерапрыемстваў 28 сакавіка 2023 году спартоўцы зь беларускімі пашпартамі ўдзельнічалі ў якасьці індывідуальных нэўтральных спартоўцаў у шматлікіх міжнародных спартовых мерапрыемствах, у тым ліку ў Алімпійскіх гульнях 2024 году ў Парыжы і зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 году ў Міляне, без якіх-небудзь інцыдэнтаў на полі або па-за ім.

Чаму гэта важна?

Хоць дазвол на ўдзел у спаборніцтвах будуць даваць канкрэтныя арганізатары і міжнародныя фэдэрацыі, яны будуць улічваць рэкамэндацыі МАК.

У заяве МАК адзначаецца, што сытуацыя з Расейскім алімпійскім камітэтам адрозьніваецца ад сытуацыі з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі. «НАК Беларусі мае добрую рэпутацыю і выконвае Алімпійскую хартыю», — гаворыцца ў тлумачэньні.

Выканаўчы камітэт МАК таксама з заклапочанасьцю адзначыў нядаўнюю інфармацыю, якая прывяла да таго, што Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва пачало расьсьледаваньне расейскай антыдопінгавай сыстэмы. Таму Выканаўчы камітэт МАК хацеў бы лепш зразумець гэтую сытуацыю, гаворыцца ў заяве.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG