Расейскія ўлады анэксаванага Крыму скасавалі парад 9 траўня зь «меркаваньняў бясьпекі». Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Крыму Сяргей Аксёнаў заявіў, што на паўвостраве скасоўваюць ня толькі сам парад, але й акцыю «Несьмяротны полк».
«Гэтае рашэньне органаў улады прадыктаванае меркаваньнямі бясьпекі», — напісаў Аксёнаў.
Скасаваньне параду ў Крыме ўжо ня першае напярэдадні 9 траўня на тэрыторыях, падкантрольных сёньня Маскве. Раней пра скасаваньне ўрачыстых сьвяткаваньняў і мясцовых парадаў абвясьцілі ў Ноўгарадзе, Варонежы, Саратаўскай вобласьці і Чувашыі.
Акрамя таго, зьмены датычацца й Масквы. У расейскай сталіцы парад правядуць без удзелу вайсковай тэхнікі. Такое адбудзецца ўпершыню з 2007 году.
Форум