Затрыманьне правялі ў другой палове дня 3 траўня на мяжы Армэніі. На запыт Менску беларускі палітычны ўцякач, які прыбыў з Грузіі наземным шляхам, піша «Позірк». Журналісты не раскрываюць імя беларуса зь меркаваньняў бясьпекі.
Да разьвязаньня праблемы падключыліся армянскія праваабаронцы і Офіс Сьвятланы Ціханоўскай. Як паведаміў дарадца Ціханоўскай у прававых пытаньнях Леанід Марозаў, ён зьвязаўся са Службай нацыянальнай бясьпекі Армэніі, якая скіравала яго для атрыманьня інфармацыі ў Памежныя войскі.
Беларускі грамадзянін быў вызвалены прыкладна праз 12 гадзін пасьля затрыманьня. Пэўны час ён будзе знаходзіцца ў Армэніі, пакуль мясцовыя структуры ўлады выдадуць яму патрэбныя дазволы на выезд.
У Беларусі на мужчыну заведзеная крымінальная справа. Прадстаўнікі сілавых структур прыходзілі да маці, каб высьветліць яго месца перабываньня, прычым гаварылі, што сын учыніў крадзеж.
У Беларусі і Арменіі адзіная база міждзяржаўная база вышуку ў межах СНД, таму апанэнты рэжыму Лукашэнкі, якія ўяжджаюць на армянскую тэрыторыю, знаходзяцца ў зоне рызыкі.
«Асабіста я магу ўзгадаць пра 5-7 выпадкаў затрыманьня ў Армэніі людзей, якія знаходзяцца ў агульнай базе вышуку. Напрыклад, Дыяны Маісеенкі ў верасьні 2024 году», — адзначыў Марозаў.
Пасьля затрыманьня Майсеенкі Офіс Сьвятланы Ціханоўскай атрымаў зь Ерэвану запэўніваньні, што Армэнія «ня будзе выдаваць рэжыму Лукашэнкі грамадзян Беларусі, якія перасьледуюцца з палітычных прычынаў». Але затрыманьні працягнуліся.
У лютым 2026 году старшыня армянскага парлямэнту Ален Сіманьян заявіў, што ніводзін чалавек з палітычных меркаваньняў ня будзе ні затрыманы, ні высланы ў якую-небудзь краіну.
Форум