Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандзір ВПС: Вайсковыя дроны залятаюць у Беларусь «практычна штодня»

Беларускі памежнік з антыдронавай прыладай на мяжы з Украінай на памежным пераходзе Новая Гута, архіўнае фота
Беларускі памежнік з антыдронавай прыладай на мяжы з Украінай на памежным пераходзе Новая Гута, архіўнае фота

«Мы практычна штодня фіксуем парушэньні дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы», — заявіў у эфіры СТВ камандзір вайскова-паветраных сілаў і войскаў проціпаветранай абароны Ўзброеных Сілаў Беларусі Андрэй Лук’яновіч.

«Гэта найперш зьвязана з складаным геаграфічным становішчам нашай краіны, бо мы маем выступы як на тэрыторыі Ўкраіны, так і на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, на поўдні, на ўсходзе», — патлумачыў ён.

Таксама адхіліць дроны з маршрутаў уздоўж беларускай мяжы могуць сродкі радыёэлектроннай барацьбы, адзначыў вайсковец.

«Мы дадзеныя выпадкі фіксуем, і пры парушэньні дзяржаўнай мяжы, пры ўваходзе ў паветраную прастору Рэспублікі Беларусь, калі дадзеная паветраная цэль уяўляе пагрозу нашым крытычна важным аб’ектам, то дадзеная цэль зьнішчаецца», — дадаў ён.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG