Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Намесьнік міністра адзначыў, што задачаў «асабліва шмат» у Гомельскай вобласьці — 12 чалавек узнагароджаная баявымі ордэнамі і мэдалямі.
У Беларусі працуюць тры цэнтры беспілётнай лятальнай авіяцыі, у Гомельскай вобласьці фармуецца яшчэ адзін, паведаміў Карпянкоў. Цэнтры былі створаныя пасьля ацэнкі «сур’ёзнасьці ўжываньня беспілётнікаў» на «СВА» (як расейскія і беларускія ўлады называюць вайну Расеі з Украінай).
Паводле намесьніка міністра, беларускія апэратары дронаў ня раз выяжджалі на навучаньне ў Расею.
Ён паведаміў, што за мінулы год «сурʼёзна ўзмоцненая» ахова Беларускай атамнай электрастанцыі. Паводле Карпянкава, у «зоне з асаблівым прававым рэжымам» у 2025-м затрымалі 173 парушальнікаў.
14 сакавіка гомельскае выданьне «Флагшток» паведаміла аб падзеньні невядомага беспілётніка каля пасёлка Расьсьвет (Добрускі раён Гомельскай вобласьці). За дзень да гэтага Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «учора ці заўчора» (11 або 12 сакавіка) жанчына атрымала раненьні ад украінскага дрона, які ўпаў у Дрыбінскім раёне (Магілёўская вобласьць) і быў выведзены з ладу расейскай устаноўкай РЭБ.
20 лютага камандуючы ВПС і войскамі СПА Андрэй Лукʼяновіч паведаміў, што вайскоўцы рэгулярна ўжываюць авіяцыю і зэнітныя ракетныя комплексы для зьнішчэньня беспілётнікаў, якія залятаюць у Беларусь.
Форум