Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская: «Праўда — гэта самая вялікая небясьпека для рэжыму і самая вялікая каштоўнасьць для людзей»

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ў Сусьветны дзень свабоды друку падзякавала беларускім журналістам, якія працягваюць працаваць, нягледзячы на пагрозы і выгнаньне.

«У Беларусі праўда стала небясьпечнай, і цяпер за кожным журналісцкім матэрыялам стаіць ня проста прафэсійная адказнасьць, але і чалавечая рызыка. Беларускія журналісты, якія сумленна робяць сваю працу, плацяць за гэта высокую цану: арыштамі, турмамі, вымушанай эміграцыяй», — адзначыла яна.

«Праўда — гэта самая вялікая небясьпека для рэжыму і самая вялікая каштоўнасьць для людзей», — гаворыцца ў допісе Сьвятланы Ціханоўскай.

Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі і пасольства Вялікай Брытаніі апублікавалі зварот, у якім падкрэсьлілі «ключавую ролю свабодных, незалежных СМІ і мужнасьць журналістаў».

«Мы заклікаем да свабоднай прэсы ў Беларусі і вызваленьня ўсіх затрыманых журналістаў», — гаворыцца ў звароце.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у няволі застаюцца 22 супрацоўнікі сродкаў масавай інфармацыі.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG