Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хрысьціянская візія: Траім польскім каталіцкім сьвятарам не падоўжылі дазвол на служэньне ў Віцебскай дыяцэзіі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле інфармацыі ініцыятывы «Хрысьціянская візія», траім польскім каталіцкім сьвятарам, якія шмат гадоў служылі ў Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы, улады адмовілі ў падаўжэньні дазволу на ажыцьцяўленьне рэлігійнай дзейнасьці ў Беларусі.

Гаворка ідзе пра сальватарыянца ксяндза Станіслава Мжыглуда — шматгадовага пробашча парафіі Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Браславе; салетынца ксяндза Зянона Шчанхора, які служыў у Беларусі больш за 35 гадоў і апошнім часам быў вікарыем парафіі ў Відзах; а таксама францішканца айца Вальдэмара Куяву — вікарыя парафіі Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Удзела Глыбоцкага раёна.

Як адзначаецца, сьвятары будуць вымушаныя пакінуць краіну ўжо ў траўні 2026 года. Такое рашэньне прыняў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў.

Разам з тым, некаторыя іншыя польскія сьвятары атрымалі дазвол на працяг служэньня ў Віцебскай дыяцэзіі на бліжэйшыя паўгоду.

Раней паведамлялася, што яшчэ двое польскіх сьвятароў у Пінскай дыяцэзіі таксама не атрымалі дазволу ўладаў на далейшае служэньне і былі вымушаныя пакінуць Беларусь.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG