У красавіку такіх спробаў было 1.700, а за ўвесь першы квартал — 315, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Дзяржаўнай памежнай аховы гэтай балтыйскай краіны, якія публікуюцца штодзённа.
- Літва ў мінулым месяцы зафіксавала 481 спробу мігрантаў нелегальна перайсьці мяжу з беларускай тэрыторыі. Гэта ў 2,5 разу больш, чым за ўвесь першы квартал — агулам такіх спробаў тады было 189.
- Актуальныя зьвесткі па сытуацыі на мяжы Беларусі з Польшчай зьявяцца пазьней. За 29 красавіцкіх дзён Польшча зарэгістравала 14 такіх спробаў. У студзені іх было 13, у лютым — 52, у сакавіку — 93.
Зь вясны 2021 году на мяжы Беларусі і краінаў Эўразьвязу цягнецца міграцыйны крызіс, які ўлады суседніх эўрапейскіх дзяржаў лічаць «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі ня будуць спыняць нелегальную міграцыю ў Эўразьвяз празь Беларусь, бо мігрантаў туды нібыта «паклікалі», а сам ЭЗ «душыць» Менск санкцыямі.
Форум