Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве выйшла калектыўная манаграфія з дасьледаваньнем пра дэкалянізацыю Беларусі

Андрэй Масквін і новае дасьледаваньне
Андрэй Масквін і новае дасьледаваньне

У стварэньні кнігі ўзялі ўдзел маладыя дасьледнікі.

Катэдра беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту выпусьціла калектыўную манаграфію «Białoruś oczami młodych. Studia nad dekolonizacją» («Беларусь вачыма моладзі: дасьледаваньні дэкаланізацыі») пад рэдакцыяй кіраўніка катэдры прафэсара Андрэя Масквіна.

Да ўдзелу ў шматаўтарскай манаграфіі запрасілі маладых дасьледнікаў, піша bellit.info. Аўтарамі выступілі студэнты і асьпіранты катэдры беларусістыкі, дактаранты з Доктарскай школы гуманітарных навук Варшаўскага ўнівэрсытэту і Доктарскай школы ў Чыкага (ЗША), а таксама незалежныя дасьледнікі.

Аўтары выданьня разглядаюць розныя пытаньні, такія як антыімпэрская думка, якая сустракаецца ў кананічных тэкстах Канстанціна Каліноўскага, Францішка Багушэвіча і Вацлава Ластоўскага; сьляды савецкай рэальнасьці і месцы памяці ў кнізе «Хлопчык і сьнег» Альгерда Бахарэвіча; вобраз пэрыяду адлігі ў сучаснай літаратуры (на прыкладзе аповесьці Ўладзімера Някляева); гібель беларускага мястэчка і становішча габрэяў у Беларусі ў час І усясьветнай вайны; адлюстраваньне Галакосту ў тэатры; «Беларускі правапіс» (1941).


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG